Нарадзіўся ў 1984 г. у Мінску.
1991 - 2000 - вучыўся ў мастацкай школе - ліцэі №26 г. Менска.
2000 - 2003 - навучэнец Вучэбнага комплекса гімназія-каледж мастацтваў на аддзяленні «Дызайн».
2003 - 2009 - студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра графікі).
З 2007 года ўдзельнічае ў выставах.
Сябра Беларускага Саюза мастакоў .
Майстар-друкар і выкладчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
2012 - 2017 - супрацоўнічае з майстрам-друкаром Дзмітрыем Васільевічам Малатковым.
Працы знаходзяцца ў калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск г.), прыватных калекцыях Польшчы, Швецыі, ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Германіі, ААЭ, Беларусі.